8 жніўня 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Людвігавіча Светліка (1904–1972), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Мікалай Людвігавіч Светлік нарадзіўся 8 жніўня 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
14 кастрычніка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Качаргі (1904–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся 14 красавіка 1904 г. у вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) у бядняцкай сялянскай сям’і. Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.
6 мая 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лявонавіча Вяленкі (1898–1975), палявода, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Мікалай Лявонавіч Вяленка нарадзіўся 6 мая 1898 г. у вёсцы Залессе Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. скончыў Навагрудскае вучылішча. У 1922–1939 гг. — парабак. З 1939 г. — рабочы саўгаса.